Забраніраваць экскурсію
Панскі маёнтак «Сула» - элітны цэнтр культурнага і свецкага жыцця XVIII стагоддзя. Адноўленая сядзіба роду Ленскіх уяўляе сабою месца, дзе можна не толькі адпачыць, але і ў інтэрактыўнай форме пазнаёміцца з гісторыяй беларускіх зямель ад часоў паганскіх вераванняў, эпохі сярэднявечнага рыцарства, да часоў баляў і салонаў XVIII - XIX стагоддзяў. Тут сустракаюцца мінулае і сучаснасць, мерны побыт даўнейшай шляхецкай сядзібы і выгоду сучаснага турыстычнага цэнтра...
У праграме экскурсіі вас чакае: урачыстая сустрэча каля брамы з музыкамі; катанне на Драккары па рацэ Сула (улічваючы ўмовы надвор'я: катанне на санях (ці брычцы); наведванне анімацыйных пляцовак; дэманстрацыі кавальскай справы і працы за ганчарным кругам; наведванне бровара з дэгустацыяй элітнага напою “Старка Запольскага”.Пасля экскурсіі Вы можаце наведаць інтэрактыўныя пляцоўкі традыцыйнай культуры самастойна: пякарня, аптэка, ткацтва, яўрэйская крама, шапавальня, бортніцтва, пошта.
Праграма экскурсі - Экскурсія ў Вялікае Княства Сула
-
-
Пераезд у Рубяжэвічы (60 км)Рубяжэвічы - мястэчка, вядомае з XIII-XIV стагоддзяў. У перыяд ВКЛ у XVI стагоддзі недалёка ад гэтага месца праходзіла мяжа княства - ад Брэста праз Мінск, Навагрудак да Дзвіны і Пскоўскіх уладанняў. Адсюль і назва - «мяжа». Пазней побач з Рубяжэвічамі пралегла іншая мяжа - Польска-Савецкая, якая захоўвалася да 1939 г. У цяперашні час аграгарадок Рубяжэвічы багаты на рукатворныя помнікі гісторыі: гэта і Габрэйскія могілкі, адноўленыя студэнтамі каледжа Сіена (штат Нью-Ёрк, ЗША) пад кіраўніцтвам доктара Майкла Лозмана ў 2008 годзе, і пахаванне ахвяраў нямецка-фашысцкіх захопнікаў (360 габрэяў былі адведзены ў лесапаласу і жорстка забітыя) - «Шлях смутку». Таксама шырокую вядомасць атрымала мясцовая аптэка, якая спецыялізуецца на травяных зборах. Гэта сямейная справа, якое існуе ўжо не адно пакаленне.
-
Рубяжэвіцкі касцёл Святога Іосіфа (вонкавы агляд)Касцёл Святога Іосіфа – выкананая мара мешчаніна Антонія Тура. У XIX стагоддзі ён марыў у што б там ні стала ўзвесці ў Рубяжэвічах касцёл: тройчы бываў у цара ў Пецярбургу і прасіў пра дазвол на будаванне. Не атрымаўшы ўхвалы, усталяваў на адным з пагоркаў камень са словамі, што менавіта тут будзе пабудаваны храм. За такую выхадку, Антонія з сям'ёй спаслалі на 7 гадоў у Сібір. Вярнуўся ён вужы з дазволам на будаванне, пышны і велічны вынік якога Вы ўбачыце падчас экскурсіі. А «камень Тура» дагэтуль ляжыць ля параднага ўваходу ў Іосіфаўскі касцёл, напамінаючы пра падзеі даўніны. Слоў: 93,
-
Пераезд у Сула (7 км)
-
Панскі маёнтак СулаУ Панскім маёнтку «Сула» Вам радыя будуць прапанаваць знаёмства з парадкам панскага двара, працай майстроў, якія ўзновяць даўнейшыя тэхналогіі ў дзеянні. Вы пройдзеце дарагой беларускай гісторыі даўжынёй у 10 000 гадоў. Урачыстая сустрэча ў суправаджэнні музыкантаў і коннага эскорту пагрузіць Вас у гісторыю Беларусі: славянскія вераванні, таямніцы і лісты мегалітычных збудаванняў, культы, абрады і традыцыі нашых продкаў-паганцаў, удзел у старажытнаславянскім абрадзе ачышчэння агнём. У зброевай кузні самы спрытны і ўмелы зможа выкуць кудмень на шчасці, раскалоць камень, для будавання замка. Ну а як жа кіраваўся вольны час у XVIII стагоддзі? Вас чакае шабельны бой, дэманстрацыя шляхецких забаў і традыцый, майстар-класы па старасвецкіх шляхецкіх танцах, дэгустацыя фірмавага напою - «Старк». Інтэрактыўная праграма – займальны і захапляльны спосаб знаёмства з гісторыяй і традыцыі мінулых стагоддзяў.
-
Пераезд у Мінск (59 км)
-
➥Заканчэнне экскурсіі
Водгукі кліентаў
-
06-Красавiка-2019 Просто супер! Спасибо за хороший отдых и море впечатлений! Очень рада, что есть такие экскурсии! Спасибо Вам за это
-
10-Кастрычнiка-2018 Хотелось бы чуть-чуть больше времени на покупку сувениров
-
30-Верасня-2018 Все понравилось, за исключением обеда. Комплексный обед был в одноразовой посуде, ели неудобными одноразовыми ложками и вилками. сам обед обед был холодный и несъедобный
-
30-Мая-2017 Просматривая сайты по организации отдыха, мне понравилось оформление его и изложенная информация. Телефонный разговор подтвердил правильность выбора фирмы. Все очень хорошо. Все сразу оговаривается и заполняется на месте. Мне была удобна оплата на месте