Экскурсія Гастратур Крэва - Гальшаны з дэгустацыяй сыру

Забраніраваць экскурсію Праграма экскурсіі

Маршрут: МінскГальшаныМінск
Працягласць: 300 км
Працягласць: 08:30 г.
Від: Аўтобусная
Экскурсія па маршруце Крэва - Гальшаны - сыраварня ГрандМілк прапануе унікальнае спалучэнне гістарычных славутасцяў і гастранамічных уражанняў. Вы наведаеце старажытныя замкі і даведаецеся пра традыцыі сыраварства ў Беларусі.
Праграма экскурсіі

Праграма экскурсі - Гастратур Крэва - Гальшаны з дэгустацыяй сыру

  • Збор групы
  • Пераезд
    Пераезд у Гальшаны (125 км)
  • Славутасць
    Славутасць Гальшанскі замак Сапегаў
    У XVII стагоддзі ў Гальшанах пабудаваны быў грандыёзны замак-палац, якому не было аналагаў ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім і ў каралеўстве Польскім. Дзякуючы пышнасці вонкавага і ўнутранага ўбрання і цэласнасці задумы, ён па праве лічыўся адным з найпрыгожых у Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя. Падканцлер ВКЛ Павел Сапега, стаў фундатарам гэтага праекта, гаспадаром новага і арыгінальнага рашэння. Магнацкая рэзідэнцыя адбіла ў сабе капрызы маньерызму, які завяршаў рэнесанс, рыхтуючы глебу для пышнай архітэктуры і цэлай эпохі барока. Частая далейшая змена гаспадароў згуляла злую ролю ў жыцці архітэктурнай «кветкі» - да нашых дзён дайшлі руіны. Яны захоўваюць гісторыю, былую веліч і славу. Легендарнае мінулае маёнтка Паўла Сапегі ўвайшло ў твор Уладзіміра Караткевіча - раман «Чорны замак Гальшанскі», які стаў глебай для экранізацыі і тэатральных пастановак.
  • Абед
    Абед
  • Пераезд
    Пераезд у Крэва (30 км)
  • Славутасць
    Славутасць Руіны Крэўскага замка
    У далёкім XIV стагоддзі, вялікім князем літоўскім Гедымінам, у Крэва быў збудаваны замак. Ён стаў адной з 6 самых непрыступных крэпасцяў свайго часу, маючы толькі 2 вежы і сцены з каменя і чырвонай цэглы. Менавіта тут, у вялікай абароннай вежы, па загадзе свайго пляменніка Ягайла, быў задушаны адзін з князёў ВКЛ – Кейстут. А ўжо праз 3 гады тут быў падпісаны юрыдычны дакумент, які паўплываў на ход усёй еўрапейскай гісторыі. У сценах замка падпісана была Крэўская ўнія - дамова пра звяз Вялікага княства Літоўскага і Польскага каралеўства. Час і войны знішчылі крэпасць амаль дашчэнту. На экскурсіі ў Вас будзе магчымасць убачыць руіны, якія захоўваюць гісторыю вялікіх падзей.
  • Пераезд
    Пераезд у (50 км)
  • Славутасць
    Славутасць Сыраварня ГрандМілк

    Прыгатаванне сыроў - працэс вельмі займальны і дзякуючы сыраварні, Вы зможаце ўбачыць увесь гэты працэс ад нарыхтоўкі да сапраўднага сыру!

    Вам раскажуць сакрэты сырнай справы, пакажуць вытворчасць і камеру паспявання, у якой прымяняюцца традыцыйныя метады паспявання і догляду сыру, а таксама Вы зможаце прыгатаваць мяккі сыр Моцарэлу і паспрабаваць яго на дэгустацыі.

  • Пераезд
    Пераезд у Мінск (90 км)
  • Заканчэнне экскурсіі

Карта маршруту экскурсіі Гастратур Крэва - Гальшаны з дэгустацыяй сыру