Навіны: Масленіца ў Строцыцах

Масленіца ў Строцыцах
13-Сакавiка-2013 Музей народнай архітэктуры і побыту Строчыцы запрашае:
17 сакавіка 2013 года на святкаванне
Масленіцы - вясёлага свята развітання з зімой яшчэ з язычных часоў! Вы зможаце паўдзельнічаць у традыцыйных масленічных абрадах \"Вываз бабкі-павітухі\", \"Абыход хат\", \"Абракальны абрады\", разам з фальклорнымі калектывамі паспяваць і патанчыць пад народную музыку, урачыста спаліць пудзіла Марэны. А таксама паспрабаваць абавязковы атрыбут гэтага выдатнага свята - бліны - сімвал Сонца: круглыя, румяныя, гарачыя! А смелыя і актыўныя змогуць дастаць смачны прыз з “Масленічнага слупа”.
Музей народнай архітэктуры і побыту Строчыцы знаходзіцца ў 4 км ад Мінска на беразе Пціч. Гэта беларускі скансэн, музей пад адкрытым небам. У ім прадстаўлены тры этнаграфічных рэгіёну Беларусі: Цэнтральная Беларусь, Паазер\'і і Падняпроўе. Тут сабраны сельскія пабудовы з усёй Беларусі, пачынаючы з XVII стагоддзя, падчас экскурсій наведвальнікаў знаёмяць з вясковым побытам беларусаў.
Падчас мерапрыемства Масленіца кожны зможа пазнаёміцца з экспазіцыяй музея, зрабіць незабыўныя фатаграфіі, набыць арыгінальныя сувеніры народных майстроў. У гэты дзень падвядуць вынікі традыцыйнага конкурсу \"Масленічны лялька-2013\". Матэрыял і памеры лялек залежаць толькі ад фантазіі творцаў! А пераможцаў чакаюць прызы!
Запрашаем арганізаваныя групы і індывідуальных турыстаў на экскурсію \"Строчыцы\" 17 сакавіка і ў іншыя дні.