- Галоўная
- →
- Экскурсіі па Беларусі з Мінску
- →
- Будслаў - Глыбокае - Мосар
Экскурсія прысвечана знаёмству з вельмі цікавым кутком Беларускага Паазер'я. Гэта паўночная частка Мінскай вобласці - Мядзельшчына, дзе размешчана старадаўняе сяло, у мінулым мястэчка Будслаў з яго санктуарыем - касцёлам Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, і паўднёвая частка Віцебшчыны - Глыбоччына з яе шматлікімі славутасцямі - помнікамі гісторыі і архітэктуры ХVІІ-ХІХ стагоддзяў.
Праграма экскурсі - Будслаў - Глыбокае - Мосар
-
Збор групы
-
Пераезд у Будслаў (115 км)
-
Будслаўскі касцёл Ушэсця Дзевы Марыі
Грамада касцёла, неадпаведная маштабам былога мястэчка, а цяпер звычайнай вёскі, імгненна авалодвае ўвагай кожнага госця. Касцёл прымусіць кожнага адкінуць у бок усе, чым быў ён заняты ў дарозе да таго, як яго позірк сустрэўся з гэтай зачаравальнай каменнай глыбай. Відавочна, менавіта такі і быў псіхалагічны разлік айцоў-бернардынаў, збудаваць тут у другой палове ХVІІІ стагоддзя сваю рэзідэнцыю, каб з яе «Буду славіць», адкуль і пайшоў Будслаў. У 1613 году з'явіўся тут цудатворны абраз Маці Божай і мястэчка стала сапраўдным цэнтрам паломніцтва. У 1767-1783 гадах у сувязі з павелічэннем колькасці прыбываючых ў Будслаў паломнікаў айцы-бернардынцы разгортваюць тут грандыёзнае будаўніцтва новага касцёла, які перасягнуў па плошчы стары ў восем разоў і быў асвячоны ў імя Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Пакланіцца цудатворнаму абразу і ацаніць інтэр'еры легендарнага касцёла зможаце і Вы падчас дадзенай экскурсіі. -
Пераезд у Глыбокае (50 км)
-
Глыбокская царква Раства Багародзіцы
Гістарычную частку горада Глыбокае фармуе маляўнічы сілуэт кляштарнага комплексу, які ўключае ў сябе будынак былога касцёла, кляштара і брамы. Кармеліцкі касцёл у Глыбокім - гэта, бадай, першы матэрыялізаваны прыклад стылю «віленскае» барока ў Беларусі. У пакоях кляштара 18 ліпеня 1812 года спыніўся Напалеон. Прабыўшы ў Глыбокім 10 дзён, французскі імператар, каб аддзячыць кармелітаў за гасціннасць, загадаў аднаму з сваіх прыдворных прынесці цэлую талерку манет наполеандараў у падарунак настаяцелю манастыра і выказаў яму сваё захапленне прыгажосцю мясціны і яе наваколля. Запрашаем і Вас натхніцца мясцовымі прыгажосцямі. -
Глыбокскі Троіцкі касцёл
Касцёл міжволі прыцягвае да сябе ўвагу кожнага сваімі ажурнымі вежамі. На гэтым месцы яшчэ ў 1628 годзе Іосіф Корсак заклаў драўляны касцёл. Размяшчаючыся на гары, ён быў добра бачны жыхарам навакольных вёсак. Падчас Трынаццацігадовай вайны (1654-1667 гг.), калі на Глыбокае напалі рускія войскі, касцёл згарэў, але быў зноў адбудаваны. У 1764 годзе струхлелы храм разабралі, і на яго месцы да 1782 годзе выбудавалі мураваны касцёл у стылі позняга барока. Першапачаткова прызначаны для кругавога агляду сваім месцазнаходжаннем на высокім пункце плошчы, касцёл ўспрымаецца як стылістычна скончаная скульптурная кампазіцыя. -
Абед
-
Пераезд у Мосар (20 км)
-
Мосарскі касцёл Святой Ганны
Вытрыманы ў адзінай стылістыцы класіцызму, датычыць гэта экстэр'ера ці інтэр'еру будынка, храм вырабляе моцнае ўражанне гармоніяй сваіх спакойных, строгіх архітэктурных і дэкаратыўных формаў. Выйшаўшы з касцёла, трапляеш ва ўнутраныя дворыкі, дзе размешчаны разнастайныя кветкі, хмызнякі, музей мосарскай парафіі, экспазіцыя якога была сабрана з асабістых рэчаў прыхаджан касцёла і дае бачнае ўражанне пра сялянскі побыт як даўняй, так і зусім нядаўняй пары. Шпацыр па дэндрапарку пакідае ў наведвальніка эмацыйна яркі, запамінальны вобраз. У гэтым вы зможаце пераканацца самі, здзейсніўшы шпацыр па дарожцы, якая вядзе да ставоў і Святой крыніцы. -
Пераезд у Мінск (185 км)
-
➥Заканчэнне экскурсіі
Карта маршруту экскурсіі Будслаў - Глыбокае - Мосар
Водгукі кліентаў
-
10-Красавiка-2019 Замечательные планы экскурсий и экскурсоводы. Только просьба экскурсовода предупреждать заранее о СЛОЖНОМ подъеме на колокольню (г. ГЛУБОКОЕ), т. к. он не оборудован поручнями, ссадины на руках, царапины на обуви и грязные вещи. Возможно, ситуация в скором времени на данном объекте улучшится
-
29-Жнiўня-2018 Хорошее изложение материала, внимательность. Поехала бы на другую экскурсию.
-
19-Ліпеня-2017 При планировании поездки в Минск искала в интернете информацию о бронировании экскурсии. Нашла ваш сайт. Купила тур. Уровень общения со специалистами хороший! Экскурсоводом был Якуб. Колоритный сябар. По теме экскурсии все достаточно грамотно. Но не хватило информации по трассе. Ни слова лишнего