ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Фота - Глыбокае

Насельніцтва: 19.1 тыс. чал. Статус: Сярэдні Год заснавання: 1414 Віцебская вобласць, Глубокскі раён

Размяшчэнне - Глыбокае

Глыбокае - адміністрацыйны цэнтр Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Горад размешчаны ў 162 км ад г. Мінска, у 187 км ад г. Віцебска. Адлегласць да мяжы з Латвіяй складае 92 км, да мяжы з Літвой - 118 км. Праз Глыбокае праходзяць аўтамабільныя дарогі рэспубліканскага значэння: Р3 (Лагойск-Глыбокае-Браслаў), Р45 (Полацк-мяжа Літвы), Р110 (Глыбокае-Паставы-Лынтупы).

раскрыць увесь тэкст

Гісторыя развіцця - Глыбокае

Упершыню Глыбокае ў пісьмовых крыніцах згадваецца ў 1414 г. як ўласнасць нейкага Зенова Братошыча, які атрымаў права на валоданне горадам ад Вялікага князя Літоўскага Вітаўта. Вядома, што ўжо ў тыя часы горад з'яўляўся важным гандлёвым цэнтрам, які знаходзіўся на скрыжаванні Заходняй і Усходняй Еўропы. Наладжаныя гандлёвыя сувязі існавалі з гарадамі Рыга, Кёнігсберг, Вільня і Варшава. Па рацэ Бярозаўка, якая падзяляла горад на дзве часткі праходзіла мяжа Полацкага і Віленскага ваяводстваў. Паўднёва-заходняя частка горада належала сямейству Зяновічаў і адносілася да Ашмянскага павета Віленскага ваяводства, а паўночна-ўсходняя частка належала Юзэфу Корсаку і, адпаведна, адносілася да Полацкага ваяводства.

Падчас Лівонскай вайны 1558-1583 гг. рускімі войскамі гораду быў нанесены значны ўрон. У канцы XVI ст. у Глыбокім былі заснаваны кальвінскі сабор, школа і бібліятэка. Падчас вайны з Маскоўскім царствам 1654-1667 гг. Глыбокае зноў занялі расейскія войскі і нават пабудавалі ў горадзе драўляную крэпасць, у якой размяшчаўся гарнізон. У лістападзе 1661 г. каля Глыбокага адбылася бітва войска Рэчы Паспалітай з рускімі войскамі. У выніку, перамогу над шматтысячнай варожай арміяй атрымалі польска-літоўскія сілы.

У 1668 г. паўднёва-заходняя частка горада перайшла ў валоданне Радзівілаў, якія ўзвялі ў Глыбокім сядзібны комплекс, які складаўся з аднапавярховага драўлянага будынку, флігеля, пякарні, складоў, стайні і іншых гаспадарчых пабудоў. Маёнтак налічваў каля двух з паловай сотняў двароў.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. Глыбокае ўвайшло ў склад Расійскай імперыі. Падчас вайны 1812 г. у перыяд з ліпеня па снежань горад быў заняты французскімі войскамі. На працягу шасці ліпеньскіх дзён у Глыбокім знаходзіўся Напалеон. Нягледзячы на тое, што Глыбокае ўваходзіла ў склад Расеі, яго другая, паўднёва-заходняя частка працягвала заставацца ў прыватнай уласнасці. Да канца XIX ст. у горадзе функцыянавалі піваварны, вінакурны і цагельны заводы. Колькасць насельніцтва па дадзенымі перапісу 1897 г. складала 5500 чалавек. Падчас Першай сусветнай вайны да Глыбокага была пракладзена чыгунка.

Савецкая ўлада ў Глыбокім пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі была ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. Аднак, ужо ў лютым - снежні 1918 года горад акупавалі нямецкія войскі, а ў жніўні 1919 - ліпені 1920 г. i кастрычніку 1920 г. Глыбокае было занята палякамі. Па выніках Рыжскага мірнага дагавору 1921 г. Глыбокае як частка Заходняй Беларусі ўвайшло ў склад Польшчы, дзе знаходзілася да верасьня 1939 г. Пасля пачатку Другой сусветнай вайны савецкія войскі, па дамоўленасці паміж урадамі СССР і фашысцкай Германіі, увайшлі ў Заходнюю Беларусь і далучылі дадзеныя тэрыторыі да БССР. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны Глыбокае было занята нямецкімі войскамі ўжо 2 ліпеня 1941 года. У горадзе былі створаны ўправа акругі, ваенны гарнізон, вайсковыя склады, а таксама яўрэйскае гета, якое было знішчана ў 1943 годзе. Ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў горад быў вызвалены 3 ліпеня 1944 г.

У пасляваенны час горад актыўна аднаўляўся. На сённяшні дзень у Глыбокім дзейнічае некалькі буйных прамысловых прадпрыемстваў, напрыклад малочнакансерўны камбінат, які вырабляе адзін з самых любімых многімі ласункаў - знакамітую глыбоцкую згушчонку. Акрамя таго, у горадзе функцыянуе некалькі ўстаноў культуры і адукацыі.

раскрыць увесь тэкст

Турыстычны патэнцыял - Глыбокае

Глыбокае валодае багатым турыстычным патэнцыялам. У горадзе захавалася нямала помнікаў гісторыі і культуры. Візітнай карткай Глыбокага з'яўляецца помнік архітэктуры эпохі позняга барока - Траецкі касцёл, збудаваны ў 1764-1782 гг. на месцы драўлянага храма, закладзенага яшчэ ў 1628 г. Язэпам Корсакам. Драўляны касцёл згарэў падчас Трынаццацігадовай вайны (1654-1667), калі на Глыбокае напалі рускія войскі.

Другой не менш знакамітай славутасцю Глыбокага з'яўляецца царква Раства Багародзіцы, якая з'яўляецца часткай былога кармеліцкага кляштарнага комплексу закладзенага ў 1639-1654 гг. і перабудаванага ў 1735 г. у стылі «віленскага» барока. Паводле легенды, шырокія падзямеллі манастыра цягнуліся аж да Траецкага касцёла і нават да Беразвечча, дзе знаходзіўся кляштар базыльянаў, які захаваўся да нашых дзён. Беразвечча, якое было некалі прадмесцем Глыбокага, было ўключана ў гарадскую мяжу ў XX ст. Манастыр жа быў заснаваны Язэпам Корсакам ў сваім уласным маёнтку і падораны уніятам. У 1643 г. пасля смерці Корсака быў заснаваны мужчынскі манастыр базыльянаў. З часам мясціна прыйшла ў заняпад і ў пачатку XX ст. комплекс быў перададзены жаночаму праваслаўнаму манастыру. У 1970-я гг. манастыр быў знішчаны. Толькі ў 2004 г. група манашак з Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра зноўку пачала адраджаць былую мясціну.

Цікавы помнік усталяваны ў Глыбокім - гэта калона ў гонар першай у Еўропе Канстытуцыі 1791 г., прынятай у Рэчы Паспалітай. Акрамя архітэктурных славутасцяў ў Глыбокім функцыянуе гісторыка-этнаграфічны музей экспазіцыя якога знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй развіцця Глыбоцкага краю, а таксама з тым, як жылі нашы продкі: як яны вялі побыт і якімі рамёствамі займаліся.

Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што няма нічога смачней глыбоцкай вішні. Усё гэта дзякуючы таму, што ў 1820-1830-я гг. селекцыянер Баляслаў Лапырь вывеў ўласныя зімаўстойлівыя гатункі вішань - гібрыд вішні і чарэшні з салодкімі, сакавітымі і буйнымі пладамі. Таму не выпадкова менавіта ў Глыбокім праходзіць унікальны «Вішнёвы фестиаль», а горад па праву лічыцца вішнёвай сталіцай. Праграма фестывалю складаецца з тэатралізаванага прадстаўлення, этнавечарынкі, конкурсу баяністаў, канцэртаў эстрадных выканаўцаў, а таксама святочнага шэсця з удзелам Вішнёвай каралевы.

раскрыць увесь тэкст
Куды пайсці ў горадзе Глыбокае? Усе аб рэстаранах, забаўках і іншых паслугах горада

Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Глыбокае

Размяшчэнне на карце - Глыбокае

GPS Google: 55.1389999′ N, 27.6819992′ E