ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Фота - Баранавічы

Насельніцтва: 179 тыс. чал. Статус: Вялікі Год заснавання: 1871 Брэсцкая вобласць, Баранавічы

Размяшчэнне - Баранавічы

Баранавічы - адміністрацыйны цэнтр Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Горад размешчаны ў міжрэччы ракі Шчары і яе прытоку Мышанкі, і характарызуецца вельмі выгадным геаграфічным становішчам. Баранавічы з'яўляюцца буйным чыгуначным і аўтамабільным вузлом. Праз горад праходзіць міжнародная аўтамагістраль Брэст - Масква (М1), а таксама дарогі Кобрын - Івацэвічы - Стоўбцы, Баранавічы - Слонім - Гродна, Баранавічы - Палонка - Слонім. У горадзе маюцца два чыгуначных вакзала: Баранавічы-Палескія і Баранавічы-Цэнтральныя. Праз Баранавічы праходзяць чыгуначныя шляхі Масква - Брэст, Вільнюс - Лунінец, Магілёў - Ваўкавыск - Асіповічы. Адлегласць да г. Мінска складае 139 км, да г. Брэста - 193 км.

раскрыць увесь тэкст

Гісторыя развіцця - Баранавічы

Першыя звесткі пра Баранавічы, якія ў той час былі толькі невялікі вёскай, датуюцца 1627 годам. У другой палове XVII стагоддзя ў гэтай мясцовасці размяшчалася езуіцкая каталіцкая місія. У другой палове XVIII ст. Баранавічы належалі родам Масальскіх і Несялоўскіх, а ў XIX ст. - графіні Е.А.Развадоўскай. З маленькай вёсачкі ў вялікі горад Баранавічы ператварыліся па волі выпадку. У 1871 г. непадалёк ад вёскі была пракладзена чыгунка, якая злучыла Смаленск і Брэст-Літоўск, а таксама заснавана лакаматыўнае дэпо. У наступныя гады на землях маёнтка Баранавічы стаў хутка расці пасёлак. У траўні 1884 года ён атрымаў статус мястэчка і назва Развадова па прозвішчы гаспадароў маёнтка Развадоўскіх. У 1884 г. была дабудавана Вільня-Ровенская чыгунка, якая ўваходзіла ў сетку Палескіх чыгунак. Працягнуўшыся з поўначы на поўдзень, яна злучыла гэтую мясцовасць з Прыбалтыкай і Украінай і ператварыла Баранавічы ў буйны чыгуначны вузел. Неўзабаве пасёлак Развадова пачалі неафіцыйна называць Старымі Баранавічамі, а паселішча вакол станцыі Палескіх чыгунак атрымала назву Новыя Баранавічы. Даволі хутка два пасёлка зліліся ў адзін населены пункт - Баранавічы. Па дадзеных Першага Усерасійскага перапісу насельніцтва 1897 г. у мястэчку пражывала 5135 чалавек. У пачатку ХХ стагоддзя колькасць насельніцтва складала ўжо амаль 9000 чалавек. Напярэдадні Першай Сусветнай вайны ў Баранавічах пражывала больш за 30 000 чалавек.

Падчас Першай Сусветнай вайны ў перыяд з 3 жніўня 1914 г. па 8 жніўня 1915 г. у Баранавічах размяшчалася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага Расійскай Імператарскай арміі. Імператар Мікалай II дзесяць разоў наведваў стаўку. Пасля буйнога паражэння ад германскіх войскаў ў 1915 г. руская армія была вымушаная адступіць - Баранавічы былі акупаваны немцамі. У наступным годзе пад Баранавічамі рускімі войскамі была прадпрынята няўдалая спроба наступу. Савецкая ўлада ў Баранавічах была ўсталявана 5 студзеня 1919 г. Па выніках Рыжскага мірнага дагавору 1921 г. паміж РСФСР і Польшчай Баранавічы ўвайшлі ў склад Другой Рэчы Паспалітай, дзе знаходзіліся да 1939 г., пасля чаго ўвайшлі ў склад БССР. З 4 снежня 1939 г. стаў абласным цэнтрам.

Баранавічы былі акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі 27 чэрвеня 1941 г. Практычна адразу ж у горадзе было арганізавана яўрэйскае гета, у якое было назганяна каля 30 000 чалавек з горада і яго ваколіц. Усё насельніцтва гета было знішчана 1942 г. Таксама побач з Баранавічамі размяшчаўся лагер для ваеннапалонных і грамадзянскіх асоб, у якім, па розных адзнаках, было закатавана больш за 50 000 чалавек. У час Вялікай Айчыннай вайны ў Баранавічах дзейнічала падполле і антыфашысцкая арганізацыя. Ад гітлераўцаў горад быў вызвалены 8 ліпеня 1944 г. войскамі I Беларускага фронту і партызанамі Баранавіцкага і Мінскага злучэнняў у рамках наступальнай аперацыі «Баграціён».

Пасля вайны пачынаецца актыўнае аднаўленне разбуранага горада - зноўку адбудоўваюцца фабрыкі, заводы, культурныя і адукацыйныя ўстановы, жылыя дамы. У 1954 г. Баранавіцкая вобласць як адміністрацыйная адзінка была ліквідавана, а горад быў далучаны да Брэсцкай вобласці. Ужо ў 1970-х гг. ў Баранавічах пражывала каля 100 000 чалавек.

раскрыць увесь тэкст

Турыстычны патэнцыял - Баранавічы

Баранавічы - буйны горад на паўднёвым захадзе Беларусі, у якім маюцца цікавыя славутасці. Беларусь заўсёды была шматнацыянальнай і шматканфесійнай краінай, таму ў Баранавічах, як у многіх гарадах нашай краіны, ёсць як каталіцкія, так і праваслаўныя храмы. Акрамя таго ў горадзе захаваўся будынак унікальнай ешывы - яўрэйскай навучальнай установы «Торат Хэсэль», якая была заснавана ў 1899 г. За ўвесь час існавання ешывы 6 выпускнікоў дадзенай установы сталі галоўным рабінамі ў розных краінах свету.

Адной з найбольш цікавых славутасцяў горада з'яўляецца касцёл Узвышэння Святога Крыжа, пабудаваны ў 1924 г. з дрэва. Касцёл увабраў у сябе рысы архітэктуры эпох готыкі, барока і класіцызму. Аднагодкам касцёла з'яўляецца Свята-Пакроўскі сабор - помнік архітэктуры неакласіцызму, пабудаваны ў 1924-1931 гг. Унутранае ўбранне сабора ўключае ў сябе сем мазаічных кампазіцый, якія былі выкананы ў 1902-1911 гг. у Пецярбургу для Аляксандра-Неўскага сабора ў Варшаве. Пасля знішчэння варшаўскага сабора ў 1926-1927 гг. мазаікі былі перавезены ў Баранавічы.

У наваколлі чыгуначнага вакзалу Баранавічы-Палескія усталяваны Цягнік-помнік беларускай чыгунцы, які ўяўляе сабой мадэль танка-паравоза, які выпускаўся ў СССР з 1935 па 1957 гг.
На паўночна-ўсходняй ускраіне Баранавічаў ва ўрочышчы «Гай» знаходзіцца мемарыял, прысвечаны чэхаславацкім грамадзянам, якія загінулі ад рук фашыстаў. Тры тысячы чэхаславацкіх грамадзян былі вывезены ў раён Баранавічаў і расстраляны ва ўрочышчы у чэрвені 1942 г. Мемарыял ўяўляе сабой кампазіцыю з двух слупоў, вышынёй 12 м кожны, якія нагадваюць апоры загародаў канцэнтрацыйнага лагера.

Сення Баранавічы - гэта сучасны прамысловы і культурны раённы цэнтр. У горадзе функцыянуюць некалькі дзясяткаў прадпрыемстваў, устаноў культуры, спорту і адукацыі. У Баранавічах дзейнічае Музей чыгуначнай тэхнікі, у якім сабраны ўзоры цягнікоў і чыгуначнага абсталявання розных гадоў. Таксама, недалёка ад горада размешчана возера Свіцязь, неаднаразова апетае ў баладах вялікім паэтам Адамам Міцкевічам - выхадцам вёскі Завоссе Баранавіцкага раёна.

раскрыць увесь тэкст
Куды пайсці ў горадзе Баранавічы? Усе аб рэстаранах, забаўках і іншых паслугах горада

Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Баранавічы

Размяшчэнне на карце - Баранавічы

GPS Google: 53.1249008′ N, 26.0037002′ E