Фота - Орша
Размяшчэнне - Орша
Орша з'яўляецца цэнтрам аднайменнага раёна ў Віцебскай вобласці. Орша размяшчаецца на беразе Дняпра, у месцы, дзе ў яго ўпадае рака Аршыца, якая і дала назву гораду. Орша знаходзіцца ў 202 км на ўсход ад г. Мінска і ў 80 км на поўдзень ад г. Віцебска. Адлегласць да мяжы з Расійскай Федэрацыяй складае каля 53 км.
Орша - адзін з самых буйных чыгуначных вузлоў Рэспублікі Беларусь - праз горад праходзяць чыгуначныя лініі на Віцебск, Лепель, Мінск, Магілёў, Крычаў і Смаленск. Акрамя таго, праз горад праходзіць некалькі аўтамабільных дарог міжнароднага - М8E 95 і М1E 30, а таксама рэспубліканскага прызначэння - Р15 (Крычаў - Орша - Лепель), Р22 (Орша - Дуброўна), Р76 (Орша - Шклоў - Магілёў), Р87 (Віцебск - Орша).
Гісторыя развіцця - Орша
Упершыню горад згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» у 1067 г. пад назвай Рша. Старажытнае гарадзішча было размешчана на водным шляху «з варагаў у грэкі», а таксама на скрыжаванні сухапутных гандлёвых шляхоў - гэтыя абставіны спрыялі развіццю і абнаўленню горада пасля шматлікіх войнаў. Акрамя таго, горад прыцягваў шматлікіх рамеснікаў, што спрыяла развіццю гандлю. На працягу доўгага часу горад уваходзіў у склад Смаленскага княства, а у 1119 годзе Орша перайшла ў склад Полацкага княства. З 1359 г. Орша ўвайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага.
На працягу некалькіх стагоддзяў горад быў прадметам спрэчак паміж Літвой і Маскоўскай дзяржавай. Так, 8 верасня 1514 г. пад Оршай адбылася адна з найбольш масавых і кровапралітных бітваў паміж польска-літоўскімі і рускімі войскамі, якая скончылася перамогай войска Рэчы Паспалітай. 13 снежня 1620 г. горад атрымаў Магдэбургскае права і герб, які ўяўляе сабой малюнак срэбранага крыжа і паўмесяца на блакітным фоне. У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1172 г. Орша ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. Ужо ў 1776 году горад быў пазбаўлены Магдэбургскага права, таксама быў зацверджаны новы герб з двухгаловым арлом і пяццю стрэламі.
У 1812 г. у час вайны з Напалеонам Орша была захоплена французскімі войскамі, у выніку чаго горад быў разрабаваны і спалены. У гады Першай сусветнай вайны (1914-1918 гг.) Орша была захоплена нямецкімі войскамі. У час Вялікай Айчыннай вайны, у 1941 г. менавіта пад Оршай упершыню было ўжыта новая і магутная зброя савецкага войска - рэактыўная артылерыйская ўстаноўка «Кацюша». У перыяд Другой сусветнай вайны актыўныя баявыя дзеянні ў горадзе не вяліся, аднак Орша рэгулярна падвяргалася масіраваным бамбаванням як з боку нямецкіх, так і з боку савецкіх войскаў, паколькі з'яўлялася стратэгічна важным чыгуначным вузлом. Таксама падчас вайны ў горадзе функцыянавала падполле. Найбольш вядома імя падпольшчыка Канстанціна Заслонава, які на працягу некалькіх месяцаў здзяйсняў дыверсіі ў постаці суперніка, падрываючы варожыя эшалоны. Ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Орша была вызвалена 27 чэрвеня 1944 г. войскамі 3-га Беларускага фронту ў ходзе Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі.
У чэрвені 1984 года за мужнасць і стойкасць, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, гораду быў прысвоены ордэн Айчыннай вайны I ступені.
раскрыць увесь тэкстТурыстычны патэнцыял - Орша
Орша валодае высокім турыстычным патэнцыялам - у горадзе захавалася каля 80 помнікаў гісторыі, архітэктуры і мастацтва. На левым беразе ракі Аршыцы размешчаны курганы магільнік XI-XII стст. Інтарэс таксама ўяўляе комплекс езуіцкага калегіума - помнік архітэктуры барока, пабудаваны для езуітаў па асабістаму ўказу канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі. Першапачаткова комплекс быў драўляным, але ў канцы XVII стагоддзя з'явіўся каменны корпус, які ўключае касцёл, манастырскі корпус, будынак вучылішча і гаспадарчыя пабудовы. Сёння ў будынках былога езуіцкага калегіума размяшчаецца дзіцячая бібліятэка і Аршанская мастацкая галерэя, названая ў гонар народнага мастака Беларусі В.А.Грамыкі.
Найбольшую цікавасць у вернікаў выклікае мужчынскі Свята-Богаяўленскі Куцеінскі манастыр, заснаваны ў 1623 г. Ужо праз сем гадоў пасля ўзнікнення пры кляштары была заснавана найбуйнейшая друкарня, сярод тых, якія дзейнічалі ў той час на тэрыторыі Беларусі. Ужо ў 1631 г. друкар Спірыдон Собаль выдаў тут першы «Буквар» на беларускай мове.
Выдатным узорам дойлідства рэтраспектыўна-рускага стылю з'яўляецца помнік архітэктуры канца XIX стагоддзя - Царква святога прарока Іллі.
Будучы ў Оршы нельга абыйсці сваёй увагай мемарыяльны музей класіка беларускай літаратуры - Уладзіміра Караткевіча. Музейная экспазіцыя складаецца з дзвюх частак. Першая зала ўяўляе сабой копію творчай майстэрні пісьменніка - фрагмент кабінета ягонай мінскай кватэры. У другой частцы экспазіцыі стваральнікі паспрабавалі ўзнавіць рамантычную і ўзнёслую атмасферу. Зала ўяўляе сабой навукова-даследчы цэнтр, які ўключае навуковую бібліятэку, метадычныя матэрыялы і працоўнае месца У. Караткевіча. Тут жа можна пачуць унікальныя запісы голасу У. Караткевіча і паглядзець фільмы, знятыя па яго творах.
Сёння Орша - гэта адзін з найбуйнейшых гарадоў Беларусі, сучасны адміністрацыйны цэнтр з вялікім эканамічным і турыстычным патэнцыялам.
раскрыць увесь тэкст- Аршанская царква Святога Іллі
- Аршанскі льнокамбінат
- Аршанскі Свята-Багаяўленскі Куцеінскі манастыр
- Вадзяны млын (Орша)
- Жылы комплекс былога кляштара базыльянаў
- Жылы корпус былога трынiтарскава манастыра
- Комплекс езуіцкага калегіума ў Оршы
- Магіла Заслонава і Карженя
- Мемарыяльны комплекс «Кацюша»
- Помнік К.С.Заслонаву
Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Орша
-
Літэратурная Аршаншчына
- Даты па запыце
- Працягласць: 12:00 г.
- паслугі атэставанага экскурсавода
- транспартныя паслугі
-
Лёсы, апаленыя вайной
- Даты па запыце
- Працягласць: 14:00 г.
- паслугі атэставанага экскурсавода
- транспартныя паслугі