ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

10 прычын наведаць Гродзенскую вобласць

Горад Гродна з'яўляецца адным з самых упадабаных месцаў сярод турыстаў і гэта не выпадкова. Бо гэта адзін з нямногіх гарадоў Беларусі, дзе гістарычны цэнтр захаваўся як цэласны комплекс. Акрамя шматлікіх помнікаў архітэктуры, тут можна наведаць і іншыя дзіўныя і выдатныя месцы, унікальныя музеі, а таксама самы першы заапарк Беларусі.

Але не толькі Гродна здольны прыцягнуць падарожнікаў. Па ўсёй Гродзенскай вобласці таксама захавалася мноства славутасцяў - унікальныя храмы, велічныя замкі і палацавыя ансамблі, паркавыя комплексы, помнікі прыроды, старадаўняй архітэктуры і мастацтва. Сярод усяго багацця выдатных месцаў мы вылучылі найбольш яркія, якія ўключылі ў 10 прычын наведаць Гродзенскую вобласць.

  • Горад Гродна і яго галоўныя славутасці

  • Пачуць голас сярэднявечча ў калідорах і вежах Мірскага замка

  • Наведаць першую сталіцу ВКЛ - г. Навагрудак

  • Паслухаць вядомы паланэз «Развітанне з Радзімай» Агінскага ў месцы, дзе ён быў напісаны

  • Сустрэць Чорнага Манаха ці Белую панну ў Гальшанах і раскрыць таямніцы «Чорнага замка Альшанскіх»

  • Сплавіцца на байдарках па Аўгустоўскім канале з праходжаннем шлюза «Нямнова»

  • Убачыць, як майстры-гутнікі ствараюць свае шэдэўры

  • Пабываць на сярэднявечным вяселлі ў Лідскім замку

  • Убачыць самы маленькі цудатворны абраз у Жыровічах

  • Вымераць крокамі самы доўгі падвесны мост Беларусі ў горадзе Масты

  • Гродна
  • Мірскі замак
  • Навагрудак
  • Сядзіба Агінскіх
  • Гальшанскі замак
  • Аўгустоўскі канал
  • Шклозавод Нёман
  • Лідскі замак
  • Жыровіцкі манастыр
  • Падвесны мост у Мастах
  • Прычына №1 – Горад Гродна і яго галоўныя славутасці.

    Гродна – адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі, у якім засяроджана вельмі вялікая колькасць выдатных і ўнікальных месцаў. Гэта і цэласны гістарычны цэнтр горада, Стары і новы замкі, у якіх жылі князі Вялікага Княства Літоўскага і каралі Рэчы Паспалітай і якія архітэктары здолелі аб'яднаць у адзін палацава-паркавы комплекс; Драматычны тэатр; самы першы, а працяглы час і адзіны, заапарк Беларусі. Асабліва трэба адзначыць разнастайныя храмы, сярод якіх Барысаглебская (Каложская) царква – архітэктурная жамчужына старадаўняга Гродна, унікальны помнік старажытнага праваслаўнага дойлідства XII стагоддзя ў Беларусі і ўсёй Усходняй Еўропе, самая буйная і самая старая сінагога, а таксама адзіная дзеючая ў Беларусі лютэранская кірха. Таксама можна наведаць незвычайныя музеі, забаўляльныя цэнтры, паркі.

  • Прычына №2 – Пачуць голас сярэднявечча ў калідорах і вежах Мірскага замка.

    Мірскі замак, пабудаваны ў XVI ст., уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА і з'яўляецца адным з самых наведвальных месцаў у Беларусі. Экскурсію ў замак можна сумясціць з наведваннем аднаго з шматлікіх фестываляў, баляў або іншых мерапрыемстваў, якія тут рэгулярна праводзяцца. А жадаючыя пранікнуцца атмасферай сярэднявечнага жыцця могуць нават пераначаваць у адным з пакояў замка.

  • Прычына №3 – Наведаць першую сталіцу ВКЛ.

    Менавіта горад Навагрудак стаў цэнтрам Вялікага княства Літоўскага. У 1253 г. тут праходзіла каранацыя Вялікага князя Літоўскага Міндоўга. На жаль, войны і пажары не пашкадавалі замак, ад якога засталіся толькі руіны. Але нават тыя вежы, што засталіся і ўзвышаюцца на вяршыні пагорка, сведчаць пра былую моцы і веліч замка. Тут штогод праводзяцца рыцарскія фэсты. Таксама Навагрудак вядомы тым, што тут нарадзіўся Адам Міцкевіч. У памяць аб ім у горадзе створаны дом-музей, курган Неўміручасці, а таксама помнік паэту.

  • Прычына №4 – Паслухаць вядомы паланэз «Развітанне з Радзімай» Агінскага ў месцы, дзе ён быў напісаны.

    Сядзіба Агінскіх у Залессі была пабудавана ў XIX ст. Міхаілам Клеафасам Агінскім. Сярод мясцовага грамадства сядзіба атрымала званне «Паўночныя Афіны», паколькі на свецкія вечары ў Залессе з'язджаліся вядомыя паэты, жывапісцы, музыканты. Менавіта тут быў напісаны і ўпершыню прагучаў «Паланэз ля-мінор», вядомы як паланэз «Развітанне з Радзімай» альбо проста «паланэз Агінскага». Цяпер у сядзібе арганізуюць розныя музычныя мерапрыемствы, канцэрты і балі.

  • Прычына №5 – Сустрэць Чорнага Манаха ці Белую панну ў Гальшанах і раскрыць таямніцы «Чорнага замка Альшанскіх».

    Гальшаны – самае містычнае месца ў Беларусі. Таямнічы, абвеяны легендамі Гальшанскі замак быў пабудаваны ў XVII ст. і служыў раскошнай рэзідэнцыяй падканцлера ВКЛ Паўла Стэфана Сапегі. Замак быў апеты ў мастацкай літаратуры - менавіта ён паслужыў правобразам замка ў рамане Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі». Акрамя таго Гальшаны знакамітыя сваімі прывідамі, з якімі звязаныя папулярныя легенды – Чорны Манах і Белая Панна.

  • Прычына №6 – сплавіцца на байдарках па Аўгустоўскім канале з праходжаннем шлюза «Нямнова».

    Аўгустоўскі канал – цуд інжынернай думкі ХIХ стагоддзя. Гэта штучны водны шлях, які злучыў рэкі Вісла і Нёман і тым самым звязаў Балтыйскае і Чорнае мора. У цяперашні час на беларускай частцы старадаўняга канала дзейнічаюць 5 шлюзаў-рэгулятараў, 2 плаціны і 4 суднаходных шлюза – «Нямнова», «Дамброўка», «Ваўкушэкі», «Кужынец». Самы вялікі шлюз Аўгустоўскага канала – чатырохкамерны «Нямнова», даўжыня якога складае 9,6 м, а перапад вады ў ім - амаль 10 м. Прачуць шлюзаванне, якое тут займае каля гадзіны, можна пры праходжанні прапанаваных разнастайных водных маршрутаў на байдарках або каяках. А на шлюзе «Дамброўка» можна здзейсніць шпацыр на цеплаходзе «Нёман». Акрамя таго, на Аўгустоўскім канале рэгулярна праводзяцца розныя спартыўныя спаборніцтвы, фестывалі і святы.

  • Прычына №7 – Убачыць, як майстры-гутнікі ствараюць свае шэдэўры.

    Наведаўшы з экскурсіяй шклозавод «Нёман» у горадзе Бярозаўка, вы зможаце пазнаёміцца з гісторыяй шкляной вытворчасці, убачыць увесь цыкл стварэння вырабаў з шкла, палюбавацца дзіўнай прыгажосцю шэдэўраў, сабраных у музеі, і, вядома, набыць унікальныя творы мастацтва на памяць.

  • Прычына №8 – Пабываць на сярэднявечным вяселлі ў Лідскім замку.

    Замак Гедыміна ў Лідзе – выдатны помнік абарончага мастацтва XIV-XV стагоддзяў, які некалі ўваходзіў у лінію абароны супраць крыжакоў Навагрудак – Крэва – Меднікі – Трокі. Сёння ў замку рэгулярна праводзяцца фестывалі, рыцарскія турніры, а таксама тэатралізаваныя паказы. Адзін з такіх паказаў прысвечаны вяселлю караля Ягайлы, дзе гледачы становяцца гасцямі на святочным застоллі і прымаюць удзел у сярэднявечных гульнях і забавах.

  • Прычына №9 – Убачыць самы маленькі цудатворны абраз у Жыровічах.

    Жыровіцкі Свята-Успенскі манастыр - адзін з галоўных цэнтраў беларускага праваслаўя і найбуйнейшых у краіне архітэктурных ансамбляў XVII–XVIII стагоддзяў. У комплекс манастыра ўваходзяць 4 храмы, а таксама званіца, будынак семінарыі, жылы комплекс, трапезная і іншыя пабудовы. Паломнікі з розных куткоў Беларусі і іншых краін прыязджаюць сюды, каб пакланіцца перад цудатворным абразом Божай Маці, а таксама акунуцца ў адну з гаючых крыніц.

  • Прычына №10 – Вымераць крокамі самы доўгі падвесны мост Беларусі ў горадзе Масты.

    Гарадок Масты адметны пешаходным падвесным мостам праз раку Нёман, які з'яўляецца самым доўгім у Беларусі. Яго даўжыня дасягае амаль 200 метраў, а шырыня складае 1,5 метра. Нягледзячы на тое, што ў горадзе існуе шмат іншых перапраў, падвесны мост усё адно застаецца папулярным сярод мясцовых жыхароў і гасцей горада.

  • Гродна

    Прычына №1
    Горад Гродна і яго галоўныя славутасці.

  • Мірскі замак

    Прычына №2
    Пачуць голас сярэднявечча ў калідорах і вежах Мірскага замка.

  • Навагрудак

    Прычына №3
    Наведаць першую сталіцу ВКЛ – г. Навагрудак.

  • Сядзіба Агінскіх

    Прычына №4
    Паслухаць вядомы паланэз «Развітанне з Радзімай» Агінскага ў месцы, дзе ён быў напісаны.

  • Гальшанскі замак

    Прычына №5
    Сустрэць Чорнага Манаха ці Белую панну ў Гальшанах і раскрыць таямніцы «Чорнага замка Альшанскіх».

  • Аўгустоўскі канал

    Прычына №6
    Сплавіцца на байдарках па Аўгустоўскім канале з праходжаннем шлюза «Нямнова».

  • Шклозавод Нёман

    Прычына №7
    Убачыць, як майстры-гутнікі ствараюць свае шэдэўры.

  • Лідскі замак

    Прычына №8
    Пабываць на сярэднявечным вяселлі ў Лідскім замку.

  • Жыровіцкі манастыр

    Прычына №9
    Убачыць самы маленькі цудатворны абраз у Жыровічах.

  • Падвесны мост у Мастах

    Прычына №10
    Вымераць крокамі самы доўгі падвесны мост Беларусі ў горадзе Масты.

У Гродзенскай вобласці кожны зможа знайсці для сябе што-небудзь незвычайнае і займальнае, няхай гэта будзе аматар актыўнага адпачынку, пазнавальных экскурсій альбо яднання з прыродай. Вялікая разнастайнасць турыстычных месцаў не пакіне нікога абыякавым.
На партале Еkskursii.by Вы можаце паглядзець усе экскурсіі па Беларусі і запісацца на ўпадабаны вам маршрут у складзе зборнай групы.

Таксама ў Вас ёсць магчымасць забраніраваць індывідуальны тур у Беларусь на любую колькасць дзён знаходжання ў краіне. Высокакваліфікаваныя спецыялісты экскурсійнага аддзела складуць для Вас аптымальны маршрут з арганізацыяй харчавання, размяшчэннем у камфартабельных гасцініцах, збалансаванай экскурсійнай праграмай. Атрымаць кансультацыю па арганізацыі падарожжа ў Беларусь можна наступнымі спосабамі: