Фестываль гісторыі і культуры «Мiнск старажытны»

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Фестываль гісторыі і культуры «Мiнск старажытны»

Фестываль гісторыі і культуры «Мiнск старажытны»

Мінск , Фэст 10 Верасня 2016

10 верасня у цэнтры Мінска адбудзецца фестываль гісторыі і культуры «Мiнск старажытны». Конны рыцарскі турнір, штурм крэпасці, бітвы рыцараў, турнір лучнікаў і арбалетчыкаў, канцэртная праграма - усё гэта, і шмат іншых цікавых мерапрыемстваў чакае наведвальнікаў фестывалю!

Арганізатары падрыхтавалі для сваіх гасцей насычаную праграму, якая ў даступнай і забаўляльнай форме раскажа пра шматвекавую Беларускую гісторыю. На тэрыторыі фестывалю будуць дзейнічаць 3 лагера розных гістарычных эпох: Сярэднявечча, Эпоха Напалеона, I і II Сусьветныя войны, дзе ў Вас будзе магчымасць пазнаёміцца з побытам дадзеных эпох. Таксама клубы ваенна-гістарычнай рэканструкцыі прадставяць паказальныя выступленні па кожнай з эпох.
На анімацыйнай пляцоўцы фестывалю Вы зможаце атрымаць асалоду ад выступаў музычных калектываў, паўдзельнічаць у старадаўніх гульнях, навучыцца фехтаванню, пастраляць з лука, наведаць «катавальны пакой».
Таксама на тэрыторыі будуць разбітыя гандлёвыя рады, дзе рамеснікі раскладуць для Вас свае тавары, а кожны жадаючы зможа наведаць майстар-класы па рамёствах, пабываць у кальяннай ці ж паўдзельнічаць у манетным атракцыёне.

Месца: г. Мінск, скрыжаванне пр. Пераможцаў і пр. Машэрава
Час: 10 верасня 2016 года, з 11:00

    Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Мінск