Выстава жывыпісу і фотамастацтва Арт- крок

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Выстава жывыпісу і фотамастацтва Арт- крок

Выстава жывыпісу і фотамастацтва Арт- крок

Мінск , Выстава 8 Снежня 2009
З 8 снежня 2009 года па 12 студзеня 2010 года у трох галерэях Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі («Лабірынт», «Атрыюм», «Ракурс») пройдзе выстава жывапісу і фотамастацтва «Арт- крок». Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 8 снежня ў галерэі «Ракурс» .

Выстава з'яўляецца сумесным праектам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Міжнароднай гільдыі жывапісцаў.

Гледачам свае працы прадставяць жывапісцы і майстры фотамастацтва – усяго каля 50 мастакоў. Сярод іх вядомыя майстры, імёны якіх ужо добра вядомыя беларускаму гледачу: Васіль Костючэнка і Мікалай Кірэяў, Сяргей Мілашэўскі і Зміцер Сурыновіч, Аляксандр Забаўчык і Ўладзімір Кажух, Аляксандр Ксяндзоў і Георгій Паплаўскі, Фёдар Каршак і Ўладзімір Рынкевіч, – а таксама тыя, хто толькі пачынае свой творчы шлях.

    Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Мінск