Калядны кірмаш HandMade.by

Студзень8Люты7Сакавiк11Красавiк4Май7Чэрвень13Ліпень11Жнiвень12Вераснь10Кастрычнiк8Лiстапад5Снежнь2
Калядны кірмаш HandMade.by

Калядны кірмаш HandMade.by

Мінск , Кірмаш 1 Снежня 2012
1 і 2 снежня 2012 года у Нацыянальным гістарычным музеі пройдзе спецыялізаваны Калядны кірмаш HandMade.by , на якім беларускія майстры-рамеснікі прадставяць навагодні асартымент унікальных тавараў ручной працы, а таксама правядуць серыю бясплатных навучалых майстар-класаў і прэзентацый для наведвальнікаў.  У забаўляльную праграму мерапрыемства ўключаны інтэрактыўныя конкурсы для дзяцей і дарослых.
Асноўнай тэматыкай выставы, якая размесціцца на другім паверсе музея, з'яўляецца Каляды і Новы год. Сярод асноўных хэндмэйд-кірункаў кірмаша будуць прадстаўлены: фэлцінг, пэчворк, вітражны роспіс, батык, wire-work, бісерапляценне, лэмпворк, декупаж, скрапбукінг, кардмэйкінг, мастацкая лепка з натуральнай гліны і палімерных матэрыялаў, праца з скурай і мехам, разьба па дрэве і многае іншае. Беларускія фэшн-майстры і рамеснікі прапануюць пашыраны асартымент аўтарскіх тавараў ручной працы: стыльную вопратку, раскошныя аксэсуары і ўпрыгажэнні, арт-аб'екты і дэкаратыўныя прадметы інтэр'еру, сезонныя цацкі, арыгінальныя сувеніры.
Наведвальнікі змогуць не толькі палюбавацца на цудоўныя аўтарскія працы і купіць упадабаныя, а таксама прыняць удзел у навучальных майстар-класах і авалодаць асновамі унікальных рамёстваў і асобных тэхнік.
Арганізатары выставы запланавалі мноства забаўляльных мерапрыемстваў і конкурсаў, усіх удзельнікаў чакаюць сюрпрызы і падарункі. У рамках кірмашу-выставы будуць праведзены наступныя конкурсы:
  • «Лепшая навагодняя штучка»
  • «Лепшы стэнд»
  • «Лепшы майстар»
  • «Праца месяца»
  • Дзіцячы конкурс «Малюнак для Дзеда Мароза»
  • Акцыя «Няхай споўніцца жаданне ...»
  • А таксама ўсе жадаючыя змогуць прыняць удзел у майстар-класах ад лепшых майстроў Беларусі і запісацца на майстар-класы, якія праводзіць партал remesla.by. Акрамя таго, будуць праведзены шматлікія прэзентацыі магазінаў з таварамі для рукадзелля.

    Час работы кірмашу: 12.00 - 18.00
    Адрас правядзення: Нацыянальны гістарычны музей Беларусі (Мінск, вул. К. Маркса, 12)

    Падзеі горада Мінск

    • 7 - 9 Кастрычнiка 2025

      Гатовы да будучыні лагістыкі? Выстава «Транспарт і лагістыка-2025» стане галоўнай пляцоўкай для знаёмства з перадавымі развязкамі ў сферы грузаперавозак, экспедытавання, IT і інфраструктуры. Далучайцеся, каб асабіста ацаніць найновыя тэхналогіі, знайсці партнёраў і абмеркаваць ключавыя трэнды галіны, ад аптымізацыі экспартных маршрутаў да ўкаранення лічбавых сэрвісаў. Гэта падзея — ваш шанец выйсці на новы ровень і адкрыць новыя гарызонты ў бізнесе.

      Месца: г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 14
      Час: 7 - 9 кастрычніка, 2025 гады
      падрабязней
    • 10 Верасня - 5 Кастрычнiка 2025

      10 верасня 2025 года ў 18:00 у Мастацкай галерэі Міхала Савіцкага адкрыецца персанальная выстава народнага мастака Беларусі Уладзіміра Тоўсціка. Экспазіцыя, арганізаваная супольна з Нацыйным мастацкім музеем і Нацыйным цэнтрам сучасных мастацтваў, прымеркавана да Дня горада Мінска.

      Наведнікі ўбачаць жанравыя і алегарычныя кампазіцыі, партрэты і ўрбаністычныя палотны майстра, у якіх злучаюцца традыцыі Рэнесансу, рамантычнага гістарызма і беларускай маляўнічай школы. Адменнае месца займае праца «Мая акадэмія», прысвечаная творчай атмасферы Акадэміі мастацтваў.

      Месца: Мінск, плошча Свабоды, 15
      Час: 10 верасня – 5 кастрычніка, 2025 года
      падрабязней
    • 20 Жнiўня - 21 Верасня 2025

      20 жніўня ў 18:00 у Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва адбудзецца адкрыццё калектыўнай выставы «МАГІЯ ПАСТЭЛІ». Гэта падзея, якую няможна прапусціць усім аматарам мастацтва.

      Пастэль — матэрыял, які дорыць мастаку неверагодную волю. Яе лёгкасць і згодлівасць дазваляюць перадаць кожны настрой, ад мімалётных уражанняў да глыбокіх, шматпластовых кампазіцый. На выставе вы ўбачыце, як 13 таленавітых аўтараў, улучаючы класікаў і сучасных майстроў, раскрываюць патэнцыял гэтага матэрыялу. Сярод іх — Гаўрыіл Вашчанка, Наталля Марчанка, Георгі Паплаўскі і іншыя.

      На экспазіцыі пададзена больш за 60 прац: ад рэалістычных пейзажаў і партрэтаў да абстрактных і сімвалічных твораў. Вы зможаце ацаніць, як пастэль спалучаецца з акварэллю, акрылам і маслам, ствараючы ўнікальныя візуальныя эфекты.

      Прыходзьце і пераканайцеся, што пастэль — гэта па-сапраўднаму чароўны матэрыял, які нікога не пакіне абыякавым.

      Месца: Музей Гарадская мастацкая галерэя твораў Л.Д. Шчамялёва, г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 10
      Час: 20 жніўня - 21 верасня, 2025 года
      падрабязней

      Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Мінск