III Міжнародны турнір па гістарычным сярэднявечным бою «Кубак Выкліку»

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
III Міжнародны турнір па гістарычным сярэднявечным бою «Кубак Выкліку»

III Міжнародны турнір па гістарычным сярэднявечным бою «Кубак Выкліку»

Мінск , Фэст 9 Лютага 2013
Як мы ведаем сезон гістарычных фестываляў, рыцарскіх турніраў заканчваецца з надыходам халодных часоў. Хоць, гісторыя кажа пра тое, што для беларускіх земляў зімовы перыяд не заўсёды прыносіў зацішша на палях бою. Беларускія землі і наш народ пастаянна знаходзіўся ў стане вайны з тымі ці іншымі ворагамі. З надыходам зімы, замярзалі рачулкі, балоты і азёры. І ў гэты час з прыбалтыйскіх зямель збіраліся войскі крыжакоў. Праз некалькі сот гадоў, у перыяд зімовай кампаніі Януша Радзівіла, нашаму народу даводзілася адбіваць Магілёў ад захапіўшых яго маскавітаў, падчас жорсткай вайны 1654-1667 гадоў... Ды колькі іх, дзён баявых было на нашай зямлі не пералічыць, але заўсёды беларускі народ даваў бой.

Зімовы рыцарскі турнір «Кубак Выкліку» адбудзецца 9 і 10 лютага 2013 г. у Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі (г. Мінск, Старавіленскі тракт, 41).

Моцныя і адважныя зноў будуць змагацца за права валодаць ганаровым трафеем.

    Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Мінск