Другая спецыялізаваная выстава ручной працы «Чароўныя ўзоры»

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Другая спецыялізаваная выстава ручной працы «Чароўныя ўзоры»

Другая спецыялізаваная выстава ручной працы «Чароўныя ўзоры»

Мінск , Выстава 18 Студзеня 2013

З 18 па 28 студзеня 2013 у Мінску пройдзе Другая спецыялізаваная выстава ручной працы «Чароўныя ўзоры».

Упрыгожваньні, тканыя карціны, цацкі і фігуркі, элементы дэкору, арт-аб'екты, прадметы адзення, прадметы інтэр'еру - кожны зможа знайсці для сябе нешта цікавае.

На выставе будуць прадстаўлены наступныя віды тэхнікі ручной творчасці:

  • Дэкупаж
  • Скрапбукінг
  • Квілінг
  • Нуна-лямец
  • Пацеркі
  • Батык
  • Лялька
  • Інтэр'ерная лялька
  • Алавяныя салдацікі
  • Валенні
  • Лампворк
  • Фрэзка
  • Пластыка
  • Дэкаратыўныя свечкі
  • Канзашы

Мэтай правядзення выставы з'яўляецца захаванне і развіццё мастацтва ручной творчасці, арганізацыя абмену вопытам і дэманстрацыя мастацтва майстроў з Беларусі і замежных краін, правядзенне мерапрыемстваў для падтрымкі таленавітых майстроў-пачаткоўцаў.

У рамках выставы будуць праводзіцца кансультацыі і майстар-класы, а таксама адбудзецца конкурс на тэму «Японія зорка усходу».
У склад конкурснай камісіі будуць уваходзіць майстры, якія працуюць у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Ацэнка конкурсных вырабаў і вызначэнне пераможцаў конкурсу ажыццяўляе журы, акрамя конкурсу на прыз глядацкіх сімпатый. Члены журы і арганізатары выставы ў конкурсе не ўдзельнічаюць.
Узнагароджанне пераможцаў конкурсаў будзе праходзіць падчас закрыцця выставы. Прыз глядацкіх сімпатый будзе ўручаны падчас закрыцця выставы-конкурсу.

Адрас: Беларусь, г. Мінск, ДК Чыгуначнікаў.
Час працы выставы: з 11:00 да 20:00.

    Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Мінск