Фестываль электронай музыкі «A State of Trance 600»

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Фестываль электронай музыкі  «A State of Trance 600»

Фестываль электронай музыкі «A State of Trance 600»

Мінск , Канцэрт 7 Сакавiка 2013
7 сакавіка 2013 года ў Мінску адбудзецца адзін з найбуйнейшых фестываляў электронай музыкі свету - «A State of Trance 600».
ASOT (A State of Trance) - радыё-шоу музыкі ў стылі транс, якое штотыдзень слухаюць 30 мільёнаў чалавек па ўсім свеце. ASOT - гэта і серыя маштабных рэйваў, якімі адзначаюцца кожныя 50 выпускаў радыё-шоу лепшага ды-джэя планеты Армін ван Бюрэна.
У Беларусі ўпершыню пройдзе сусветнае шоў такога ўзроўню. Сярод усіх гарадоў, дзе пройдзе ASOT 600, былі названы Нью-Ёрк, Мумбаі, Маямі, Мехіка, Сан-Паўлу, Гватэмала, Бейрут, Дэн Бош, Куала-Лумпур і Мінск.
Ідэйны натхняльнік фестывалю Armin van Buuren, які на працягу пяці апошніх гадоў прызнаваўся лепшым дыджэем планеты, вельмі выбарча падыходзіў да выбару гарадоў правядзення ASOT 600. Галоўным крытэрыем якога было наяўнасць згуртаванай каманды прыхільнікаў электронай музыкі. Была створана кампанія ў падтрымку Asot 600 у Мінску, праводзіліся розныя флэш-мобы, былі распрацаваны сцягі і іншая атрыбутыка, з якой людзі ездзілі на выступы Armin van Buuren ў іншых краінах і гарадах. З дапамогай такой актыўнасці беларусы былі заўважаныя ва ўсім свеце. Так Мінск стаў адным з усяго двух гарадоў Еўропы (другі - галандскі Дэн Бош), дзе пройдзе адзін з найбуйнейшых фестываляў электроннай музыкі.
На ASOT 600 з двух-або трохгадзінным сэтам выступіць Armin van Buuren, а таксама а таксама некалькі дыджэяў і праектаў з сусветным імем.

Месца правядзення: г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 111, «Мінск-арэна».

    Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Мінск