Купалле ў Дудутках.

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Купалле ў Дудутках.

Купалле ў Дудутках.

Мінск , Open-air 21 Чэрвеня 2014

21 чэрвеня – дзень летняга сонцастаяння: самы доўгі дзень і самая кароткая ноч. Дзень, калі сонца знаходзіцца ў зеніце, а ноч мае чароўную афарбоўку. Менавіта ў гэты дзень музей Дудуткі запрашае сваіх наведвальнікаў далучыцца да open-air канцэрту “Купалле “ і падрабязней пазнаёміцца з народнымі купальскімі традыцыямі.

У музеі збяруцца самыя яскравыя прадстаўнікі розных накірункаў фолькавай музыкі Беларусі. Распачне канцэрт гурт “Рэха”. Гэтую ж атмасферу падтрымаюць гурты "Vuraj" і “Нагуаль”. Завершыць канцэртную праграму легенда беларускага фольку – гурт “Палац”. Цягам усяго дня на тэрыторыі музея будуць праходзіць майстар-класы па пляценню купальскіх вянкоў, народным танцам ды рамёствам. Будзем развучваць традыцыйныя беларускія гульні. Наведвальнікі могуць паспрабаваць сплесці самы прыгожы купальскі вянок і атрымаць за гэта каштоўны падарунак ад музея. Сумаваць дакладна не прыйдзецца!

Месца дзеяння: Птич, Музей старынных народных рамесел "Дудуткі"
Час дзеяння: 21 чэрвеня

    Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Мінск