Выстава-кірмаш «Млын»

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Выстава-кірмаш «Млын»

Выстава-кірмаш «Млын»

Мінск , Выстава 21 Снежня 2014

Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа» запрашае на выставу-кірмаш «Млын», якая пройдзе ў г. Мінску з 19 па 21 снежня. Выстава радуе аматараў аўтарскіх вырабаў вось ужо на працягу некалькіх гадоў. Больш за 500 таленавітых майстроў, мастакоў і дызайнераў з усёй Беларусі і замежжа прадставяць свае эксклюзіўныя вырабы: упрыгажэнні і вопратку, розныя аксэсуары, прадметы інтэр'еру, а таксама цацкі, аўтарскія лялькі, карціны і многае іншае.

Наведвальнікам выставы прадастаўляецца ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з аўтарамі твораў, непаўторнай тэхнікай і гісторыяй стварэння вырабаў, якія Вам спадабаюцца. У рамках выставы пройдуць конкурсы, бясплатныя семінары і майстар-класы па розных відах творчасці. Акрамя таго, усе жадаючыя змогуць набыць усё самае неабходнае для хобі і рукадзелля.


Месца: НВЦ БелЭкспа, г. Мінск, вул. Я. Купалы, 27
Час: 19 -21 снежня

    Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Мінск