Міжнародная выстава кошак «Лепшая кошка Беларусі»

Студзень8Люты7Сакавiк11Красавiк4Май7Чэрвень13Ліпень11Жнiвень12Вераснь10Кастрычнiк6Лiстапад4Снежнь2
Міжнародная выстава кошак «Лепшая кошка Беларусі»

Міжнародная выстава кошак «Лепшая кошка Беларусі»

Мінск , Выстава 18 Студзеня 2015

Выставачны цэнтр «БелЭкспа» запрашае наведаць міжнародную выставу кошак «Лепшая кошка Беларусі». Лепшыя кошкі Рэспублікі Беларусь 2014 - пераможцы міжнародных і сусветных выстаў у нашай краіне і за мяжой будуць урачыста абраны і прадстаўлены ў раскошным шоу лепшых кошак Беларусі. На працягу двух дзён выставы будзе працаваць спецыяльны лекторый, дзе наведвальнікам будуць расказваць пра розныя пароды кошак. Для гледачоў будуць праводзіцца віктарыны і конкурсы, пераможцаў чакаюць прызы.

17 студзеня ў 15:00 - урачыстае ўзнагароджанне і ўшаноўванне чэмпіёнаў свету 2014 года.

Самыя тытулаваныя кошкі Рэспублікі Беларусь - уладальнікі вышэйшага фелыналагiчнага звання чэмпіёнаў свету - самыя лепшыя, самыя пародзістыя, якія адстойвалі гонар нашай краіны на многіх прэстыжных міжнародных фелыналагiчных спаборніцтвах у нашай краіне і за мяжой - у феерычным шоу чэмпіёнаў свету.

18 студзеня ў 15:00 - гала-ўзнагароджанне і святочнае шоу лепшых кошак Беларусі па выніках 2014 года - пераможцаў у намінацыях:

  • лепшая кошка года;
  • лепшы кацяня года;
  • лепшы юніёр года;
  • лепшы ньютэр года.

  • Месца: г. Мінск, вул. Я.Купалы, 27, выставачны цэнтр «БелЭкспа»
    Час: з 17 па 18 студзеня

    Падзеі горада Мінск

    • 10 Верасня - 5 Кастрычнiка 2025

      10 верасня 2025 года ў 18:00 у Мастацкай галерэі Міхала Савіцкага адкрыецца персанальная выстава народнага мастака Беларусі Уладзіміра Тоўсціка. Экспазіцыя, арганізаваная супольна з Нацыйным мастацкім музеем і Нацыйным цэнтрам сучасных мастацтваў, прымеркавана да Дня горада Мінска.

      Наведнікі ўбачаць жанравыя і алегарычныя кампазіцыі, партрэты і ўрбаністычныя палотны майстра, у якіх злучаюцца традыцыі Рэнесансу, рамантычнага гістарызма і беларускай маляўнічай школы. Адменнае месца займае праца «Мая акадэмія», прысвечаная творчай атмасферы Акадэміі мастацтваў.

      Месца: Мінск, плошча Свабоды, 15
      Час: 10 верасня – 5 кастрычніка, 2025 года
      падрабязней
    • 20 Жнiўня - 21 Верасня 2025

      20 жніўня ў 18:00 у Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва адбудзецца адкрыццё калектыўнай выставы «МАГІЯ ПАСТЭЛІ». Гэта падзея, якую няможна прапусціць усім аматарам мастацтва.

      Пастэль — матэрыял, які дорыць мастаку неверагодную волю. Яе лёгкасць і згодлівасць дазваляюць перадаць кожны настрой, ад мімалётных уражанняў да глыбокіх, шматпластовых кампазіцый. На выставе вы ўбачыце, як 13 таленавітых аўтараў, улучаючы класікаў і сучасных майстроў, раскрываюць патэнцыял гэтага матэрыялу. Сярод іх — Гаўрыіл Вашчанка, Наталля Марчанка, Георгі Паплаўскі і іншыя.

      На экспазіцыі пададзена больш за 60 прац: ад рэалістычных пейзажаў і партрэтаў да абстрактных і сімвалічных твораў. Вы зможаце ацаніць, як пастэль спалучаецца з акварэллю, акрылам і маслам, ствараючы ўнікальныя візуальныя эфекты.

      Прыходзьце і пераканайцеся, што пастэль — гэта па-сапраўднаму чароўны матэрыял, які нікога не пакіне абыякавым.

      Месца: Музей Гарадская мастацкая галерэя твораў Л.Д. Шчамялёва, г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 10
      Час: 20 жніўня - 21 верасня, 2025 года
      падрабязней
    • 11 Ліпеня - 15 Верасня 2025

      У самым сэрцы гістарычнага Мінска адкрылася унікальная выстава на вольным паветры — «Ле Карбюзье: Мінскае рэха», прымеркаваная да XVI Нацыйнага фэсту архітэктуры і прысвечаная 90-годдзю Беларускага звязу архітэктараў. Праект рэалізуецца пры падтрымцы Амбасады Францыі і Амбасады Швейцарыі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама пры ўдзеле Музея гісторыі горада Мінска.

      Экспазіцыя знаёміць гледачоў з творчасцю аднаго з самых уплывовых архітэктараў XX стагоддзя — Шарля-Эдуара Жанерэ-Кажы, больш вядомага свету як Ле Карбюзье. Яго ідэі радыкальна змянілі аблічча гарадоў па ўсім свеце — ад Францыі і Швейцарыі да Індыі і СССР. Наватарская канцэпцыя пяці архітэктурных прынцыпаў Ле Карбюзье сфармавала падмурак мадэрнісцкай архітэктуры і паўплывала на аблічча паваеннага Мінска: ад мікрараёнаў 1960–1980-х гадоў да водна-зялёнага дыяметра сталіцы.

      На выставе пададзены рэалізаваныя праекты майстра ў Швейцарыі і Францыі — краінах, з якімі злучаны вытокі і росквіт яго творчасці. Гэта перасоўная экспазіцыя дапамагае зірнуць на мінскае гарадское асяроддзе новым паглядам — праз прызму ідэй, якія сфармавалі архітэктурнае мысленне XX стагоддзі.

      «Ле Карбюзье: Мінскае рэха» — гэта не проста выстава, а запрашэнне да асэнсавання горада, у якім мы жывём, і той архітэктурнай рэальнасці, што фармуе нас кожны дзень.

      Месца: Мінск, пляц Волі, 15 (двор Мастацкай галерэі Міхала Савіцкага)
      Час: (11 ліпеня – 15 верасня 2025 года)
      падрабязней

      Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Мінск