Фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Эпоха рыцарства» 27-28 чэрвеня 2015

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Эпоха рыцарства» 27-28 чэрвеня 2015

Фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Эпоха рыцарства» 27-28 чэрвеня 2015

Мінск , Рыцарскі турнір 28 Чэрвеня 2015
27-28 чэрвеня 2015 г. Беларускі музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» сумесна з клубам «Гівойт» запрашаюць на фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Эпоха рыцарства». На фестывалі будзе прадстаўлена шырокая відовішчная праграма: удзельнікі мерапрыемства, убраныя ў сапраўдныя даспехі, прадэманструюць, як стагоддзі таму доблесныя рыцары валодалі дзідай, мячом і лукам. У праграме фестывалю гасцей чакаюць конны турнір, турнір лучнікаў, турнір пешых рыцараў, дзе воіны будуць змагацца адзін на адзін, а таксама масавыя спаборніцтвы - бугурты, у якіх супрацьстаялыя бакі будуць імкнуцца да захопу "караля" і сцяга. Наведвальнікі змогуць таксама самі паўдзельнічаць у свяце, навучыцца танцам сярэднявечнай Еўропы і ВКЛ, пастраляць са старадаўніх лукаў па мішэнях з розных дыстанцый. Весці мерапрыемства будзе гісторык, адзін з заснавальнікаў руху гістарычнай рэканструкцыі ў Беларусі Юрый Усціновіч.  

Месца правядзення: Беларускі музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы»
Час правядзення: 27-28 чэрвеня 2015

    Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Мінск