Спаборніцтвы па экстрэмальным бегу «Bison Race»

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Спаборніцтвы па экстрэмальным бегу «Bison Race»

Спаборніцтвы па экстрэмальным бегу «Bison Race»

Першыя ў Беларусі спаборніцтвы па экстрэмальным бегу «Bison Race» адбудуцца 7 і 8 мая 2016 года у гарналыжным комплексе Лагойск ! Удзельнікам «bison Race» прыйдзецца пераадолець на трасе розныя перашкоды: прапаўзці пад калючым дротам, пераскочыць праз вогнішча, пазмагацца з гладыятарамі ... Гледачам жа прапануецца паназіраць за спаборніцтвамі і пахварэць за ўдзельнікаў.

Пераможцаў чакаюць каштоўныя прызы, усе ўдзельнікі будуць узнагароджаны медалямі, усе, хто прыйшоў атрымаюць станоўчыя эмоцыі і прыемныя ўспаміны пра мерапрыемства!

Праграма спаборніцтваў

07 мая 2016

  • 14:00 - 16:00 Праверка дакументаў удзельнікаў дзіцячага і юніёрскага забегаў
  • 14:30 Адкрыццё спаборніцтваў
  • 15:00 Старт юніёрскага забегу 12-15 гадоў
  • 16:00 Старт дзіцячага забегу 4-11 гадоў
  • 17:00 Узнагароджанне дзіцячага і юніёрскага забегаў
  • 20:00 - 22:00 Праверка дакументаў удзельнікаў начнога забегу
  • 22:00 - 00:00 Старт начных забегаў (18 +)

08 мая 2016

  • 11:00 Узнагароджанне пераможцаў начнога забегу
  • 11:00 - 15:00 Праверка дакументаў удзельнікаў індывідуальнага забегу
  • 14:00 - 16:00 Праверка дакументаў удзельнікаў каманднага забегу
  • 00:00 - 13:00 Старт элітных забегаў у мужчын і жанчын
  • 13:00 - 14:00 Старт мужчынскіх і жаночых узроставых груп 30+
  • 14:00 - 15:00 Старт мужчынскіх і жаночых узроставых груп 16-29
  • 15:00 - 17:00 Старт камандных забегаў
  • 18:00 Узнагароджанне пераможцаў і закрыццё спаборніцтваў

Месца: Гарналыжны комплекс "Лагойск"
Час: з 7 па 8 мая 2016 года

    Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Мінск