Летапісны «Дзень нараджэння Мінска»

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Летапісны «Дзень нараджэння Мінска»

Летапісны «Дзень нараджэння Мінска»

Мінск , Свята горада 3 Сакавiка 2016

3 сакавіка 2016 года ў 18:00 Музей гісторыі горада Мінска запрашае ў Мінскую гарадскую ратушу на летапісны «Дзень нараджэння Мінска».

Упершыню пра Мінск згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» у апісанні бітвы на Нямізе, якая адбылася 949 гадоў таму 3 сакавіка. Але да гэтага часу мінулае Мінска выклікае пытанні, разам пашукаць адказы на якія запрашае Музей гісторыі горада Мінска.

У праграме:

  • выступ знакамітых даследчыкаў горада (археолага Сяргея Тарасава, пісьменніка і журналіста Міхаіла Валодзіна, мастацтвазнаўцы Сяргея Харэўскага, краязнаўцы Вадзіма Зелянкова, экскурсавода Цімоха Акудовіча, журналіста Васіля Сямашкі);
  • сустрэча з ваяром XI стагоддзя;     
  • мелодыі старадаўніх музычных інструментаў;     
  • «спевы» легендарнага Баяна;     
  • інтэрактыўная музейная гульня з цікавымі падарункамі;     
  • салодкі пачастунак.

Месца: г. Мінск, пл. Свабоды, 2/А
Час: 3 сакавіка 2016 года ў 18:00

    Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Мінск