Этап Кубка свету па фрыстайлу ў Раўбічах

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Этап Кубка свету па фрыстайлу ў Раўбічах

Этап Кубка свету па фрыстайлу ў Раўбічах

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту (ФIС) зацвердзіла каляндар спаборніцтваў на сезон-2011/12. Беларускі спарткомплекс «Раўбічы» зноў, як і ў мінулым сезоне, прыме адзін з этапаў Кубка свету па фрыстайлу ў лыжнай акрабатыцы.

Этап Кубка свету ў Раўбічах стане восьмым па ліку і запланаваны на суботу, 25 лютага 2012 года. Усяго ж у сезоне намечана правесці 10 этапаў Кубка свету.

19 лютага 2011 Раўбічы ўпершыню прымалі этап Кубка свету па лыжнай акрабатыцы. Яго пераможцам стаў беларускі фрыстайліст Антон Кушнір, а бронзавым прызёрам апынуўся яшчэ адзін беларускі спартсмен Дзяніс Восіпаў.

Па выніках усяго мінулага розыгрышу Кубка свету, які завяршаўся менавіта ў Раўбічах, Антон Кушнір заняў другое месца ў агульным заліку. Першае месца па выніках сезону заняў кітайскі фрыстайліст Цы Гуанпю, а трэцім апынуўся швейцарац Рэната Ульрых.

    Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Мінск