Фотавыстава «Фарбы Венецыі»

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Фотавыстава «Фарбы Венецыі»

Фотавыстава «Фарбы Венецыі»

Мінск , Выстава 17 Студзеня 2012

З 17 студзеня па 4 сакавіка 2012 года ў галерэі «Панарама» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайдзе выстава маскоўскага фотамастака Генадзя Падбароднікава «Фарбы Венецыі». На выставе будуць прадстаўлены 42 работы, створаныя аўтарам у перыяд з 2003 па 2011 год.

Генадзь Падбароднікаў з'яўляецца дэкаратарам вытворчасці тэлевізійных праграм у адной з прыватных маскоўскіх тэлекампаній, аднак значную, калі не асноўную, частку свайго жыцця прысвячае фатаграфіі і пазнавальнай літаратуры. Апошнія некалькі гадоў Генадзь працуе над ілюстраванай кнігай пра светлую Рэспубліку Венецыю.

«Мэта фотавыставы «Фарбы Венецыі» - не паказаць знаёмыя ўсім з дзяцінства архітэктурныя шэдэўры горада на вадзе, а стварыць ў наведвальніка асаблівы эмацыйны настрой, акцэнтаваць яго ўвагу на дэталях, якія, зліваючыся разам, ствараюць цэласны вобраз гэтага ўзрушаючага горада, і дазваляюць кожнаму чалавеку прасякнуцца сапраўды містычнай венецыянскай атмасферай...» (Генадзь Падбароднікаў)

У дзень адкрыцця выставы - уваход бясплатны.

Адрас: Беларусь, г. Мінск, Нацыянальная бібліятэка РБ.

    Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Мінск