Канцэртна-абрадавае мерапрыемства «Зялёныя Святкі»

Студзень8Люты7Сакавiк11Красавiк4Май7Чэрвень13Ліпень11Жнiвень12Вераснь10Кастрычнiк8Лiстапад5Снежнь2
Канцэртна-абрадавае мерапрыемства «Зялёныя Святкі»

Канцэртна-абрадавае мерапрыемства «Зялёныя Святкі»

Мінск , Народнае свята 7 Чэрвеня 2014

7 чэрвеня 2014 г. у Беларускім дзяржаўным музеі архітэктуры і побыту адбудзецца канцэртна-абрадавае мерапрыемства «Зялёныя Святкі».

Спрадвеку славяне ўспрымалі канец вясны і пачатак лета, як час дасягнення прыродай найвышэйшай кропкі свайго развіцця і напаўнення яе цудадзейнай сілай. Таму ў гэты перыяд праводзіліся абрады ўшанавання першай зеляніны, расліннасці, урадлівасці нівы, якія атрымалі назву «Зялёныя Святкі». З прыняццем хрысціянства да гэтых дзён было прымеркавана свята Тройцы альбо Сёмухі. Адзначалася яно на пяцідзесяты дзень пасля Вялікадня. У абрадах прысутнічалі 2 асноўныя тэматыкі - працоўная (на добры сенакос, урадлівасць зямлі) і сямейна-родавая (дзяўчыны варажылі на шлюб і будучы лёс сям’і).

«Музейная вёска» будзе сустракаць сваіх гасцей цікавымі мерапрыемствамі: навучальныя майстар-класы па беларускім танцам і гульням, пляценні вянкоў, канцэртная і гульнёва-забаўляльная праграма ад фальклорных ансамбляў «Вяснянка», «Страла», «Этна-Суполка», «Мілавіца». Для самых маленькіх наведвальнікаў будуць праводзіцца гульні на дзіцячай пляцоўцы. Кульмінацыяй свята стане мастацкая рэканструкцыя ўнікальнага самабытнага абраду «Кумленне».
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна пакатацца на конях, поні, гужавым транспарце, набыць сувеніры ад народных майстроў. Лучна-арбалетны цір «Стралковы Драйв» прапануе прыняць удзел у спаборніцтвах на трапнасць, а ў «Беларускай карчме» Вы зможаце пакаштаваць нацыянальныя стравы і напоі на любы густ.

Час правядзення: 7 чэрвеня 2014 года, 14.00 - 17.00
Месца правядзення: Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, в. Азярцо, Мінскі р-н (4 км ад Мінскай кальцавой аўтадарогі)

Падзеі горада Мінск

  • 7 - 9 Кастрычнiка 2025

    Гатовы да будучыні лагістыкі? Выстава «Транспарт і лагістыка-2025» стане галоўнай пляцоўкай для знаёмства з перадавымі развязкамі ў сферы грузаперавозак, экспедытавання, IT і інфраструктуры. Далучайцеся, каб асабіста ацаніць найновыя тэхналогіі, знайсці партнёраў і абмеркаваць ключавыя трэнды галіны, ад аптымізацыі экспартных маршрутаў да ўкаранення лічбавых сэрвісаў. Гэта падзея — ваш шанец выйсці на новы ровень і адкрыць новыя гарызонты ў бізнесе.

    Месца: г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 14
    Час: 7 - 9 кастрычніка, 2025 гады
    падрабязней
  • 10 Верасня - 5 Кастрычнiка 2025

    10 верасня 2025 года ў 18:00 у Мастацкай галерэі Міхала Савіцкага адкрыецца персанальная выстава народнага мастака Беларусі Уладзіміра Тоўсціка. Экспазіцыя, арганізаваная супольна з Нацыйным мастацкім музеем і Нацыйным цэнтрам сучасных мастацтваў, прымеркавана да Дня горада Мінска.

    Наведнікі ўбачаць жанравыя і алегарычныя кампазіцыі, партрэты і ўрбаністычныя палотны майстра, у якіх злучаюцца традыцыі Рэнесансу, рамантычнага гістарызма і беларускай маляўнічай школы. Адменнае месца займае праца «Мая акадэмія», прысвечаная творчай атмасферы Акадэміі мастацтваў.

    Месца: Мінск, плошча Свабоды, 15
    Час: 10 верасня – 5 кастрычніка, 2025 года
    падрабязней
  • 20 Жнiўня - 21 Верасня 2025

    20 жніўня ў 18:00 у Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва адбудзецца адкрыццё калектыўнай выставы «МАГІЯ ПАСТЭЛІ». Гэта падзея, якую няможна прапусціць усім аматарам мастацтва.

    Пастэль — матэрыял, які дорыць мастаку неверагодную волю. Яе лёгкасць і згодлівасць дазваляюць перадаць кожны настрой, ад мімалётных уражанняў да глыбокіх, шматпластовых кампазіцый. На выставе вы ўбачыце, як 13 таленавітых аўтараў, улучаючы класікаў і сучасных майстроў, раскрываюць патэнцыял гэтага матэрыялу. Сярод іх — Гаўрыіл Вашчанка, Наталля Марчанка, Георгі Паплаўскі і іншыя.

    На экспазіцыі пададзена больш за 60 прац: ад рэалістычных пейзажаў і партрэтаў да абстрактных і сімвалічных твораў. Вы зможаце ацаніць, як пастэль спалучаецца з акварэллю, акрылам і маслам, ствараючы ўнікальныя візуальныя эфекты.

    Прыходзьце і пераканайцеся, што пастэль — гэта па-сапраўднаму чароўны матэрыял, які нікога не пакіне абыякавым.

    Месца: Музей Гарадская мастацкая галерэя твораў Л.Д. Шчамялёва, г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 10
    Час: 20 жніўня - 21 верасня, 2025 года
    падрабязней

    Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Мінск