Народныя гулянні. Масленіца 2015

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Народныя гулянні. Масленіца 2015

Народныя гулянні. Масленіца 2015

Спартыўныя, этнаграфічныя, музейныя і гарналыжныя комплексы, плошчы і паркі г. Мінска запрашаюць на святкаванне Масленіцы. У 2015 годзе Масленіцу будуць святкаваць з 16 па 22 лютага.

Масленіца, ці праводзіны зімы - традыцыйнае славянскае свята, якое адзначаюць з язычніцкіх часоў. Гэта вясёлая і яскравая падзея не страціла сваёй актуальнасці і ў нашы дні, бо з ёй звязана мноства цікавых абрадаў і традыцый.

Вядома, што Масленіца - гэта не адно свята, а цэлы цыкл святаў, найважнейшым элементам якога з'яўляецца шырокае гулянне. Масленічнае гулянне, або масленічны разгуляй - гэта пацешнае вулічнае мерапрыемства, якое складаецца з мноства традыцыйных для нашых продкаў забаваў і конкурсаў, а таксама прывабнага пачастунку. Кульмінацыяй гуляння з'яўляецца рытуальнае спаленне чучала зімы.

    Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Мінск